На пачатку сакавіка, калі расейцы акупавалі Крым, сэпаратысты ў горадзе забаранілі вяртаць дэпазыты — спачатку ў валюце, а потым і ў грыўнях. Празь некалькі дзён увялі абмежаваньні на зьняцьцё грошай зь бягучых рахункаў. У аддзяленьнях банкаў можна было зьняць ня больш за 800 грыўняў на суткі, у банкаматах — ня больш за 300. Цяпер фінустановы цалкам заблякавалі выдачу гатоўкі, паведамляе 5 канал.
У Севастопалі перасталі выдаваць грошы зь бягучых банкаўскіх рахункаў. Людзі стаяць у чэргах пад банкамі, спадзеючыся атрымаць гатоўку, але ім адмаўляюць.
Самае папулярнае
1