Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве затрыманыя ўдзельнікі перастрэлкі


Арсэн Авакаў
Арсэн Авакаў

Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў паведаміў пра затрыманьне каля трыццаці ўдзельнікаў начной перастрэлкі радыкалаў у Харкаве.

«Да раніцы сытуацыя разрадзілася. На месцы сутыкненьня працуюць крыміналісты. Затрымала каля трыццаці чалавек з абодвух бакоў канфлікту. Двое забітых, некалькі чалавек параненыя, у тым ліку цяжка паранены міліцыянт. У абодвух бакоў канфіскавана зброя. Ідуць сьледчыя дзеяньні», — напісаў Авакаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Паводле міністра ўнутраных спраў, сплянаваныя беспарадкі на паўднёвым усходзе краіны фінансуюць былыя кіраўнікі Ўкраіны, якія «выступілі ў зьвязцы з расейскімі экстрэмісцкімі сіламі».

Авакаў зьвярнуўся да грамадзянаў Украіны, якія размаўляюць на расейскай і ўкраінскай мове, жывуць на ўсходзе і захадзе краіны:

«Не паддавайцеся на правакацыю канфлікту звонку. Стварайце мэнтальны блёк антыўкраінскім сілам. У злосьці і эмоцыі мы мала што вырашым».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG