Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША папярэдзілі пра небясьпеку наведваньня Расеі


Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў спэцыяльнае папярэджаньне для грамадзян ЗША, якія знаходзяцца ў Расеі альбо зьбіраюцца яе наведаць.

У ім адзначаецца, што ў Расеі існуе «патэнцыял для павелічэньня колькасьці дэманстрацыяў і антыамэрыканскіх акцыяў», зьвязаных зь дзеяньнямі Расеі ў Крыме. Акрамя гэтага, насьцярогу зьнешнепалітычнага ведамства ЗША выклікаюць вучэньні ўзброеных сіл Расеі ля межаў з Украінай.

Дзярждэпартамэнт адзначае, што ў яго распараджэньні няма канкрэтнай інфармацыі пра магчымасьць пачатку «актыўнага ваеннага канфлікту ўнутры Расеі ў выніку рэгіянальных трэньняў ці спэцыфічных пагроз у адрас грамадзян ЗША». Аднак ён заклікае амэрыканскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў сумежных з Украінай рэгіёнах або маюць намер накіравацца ў Бранскую, Белгародзкую, Варонескую, Растоўскую вобласьці і Краснадарскі край, што існуе патэнцыял для эскаляцыі напружанасьці, ваенных сутыкненьняў (і выпадковых, і намераных), а таксама iншых актаў гвалту, якія могуць пагражаць бясьпецы людзей.

Дзярждэпартамэнт са спасылкай на інфармацыю ў СМІ папярэдзіў, што ў гэтых рэгіёнах адбываецца нарошчваньне расейскай ваеннай моцы і назіраецца канцэнтрацыя груп расейскіх нэанацыстаў і экстрэмістаў.

У сувязі з гэтым існуе небясьпека «гвалту ці антыамэрыканскіх актаў, накіраваных супраць грамадзян ЗША ці інтарэсаў Злучаных Штатаў».

Грамадзянам ЗША рэкамэндавана пазьбягаць удзелу ў любых дэманстрацыях, у тым ліку і санкцыянаваных уладамі, і пазьбягаць масавых зграмаджэньняў людзей у выпадках, калі іх бясьпека не забясьпечваецца.

«Дэманстрацыі, зьвязаныя з канфліктам (з Украінай), могуць распачацца ў любы час у любым пункце Расеі. Гэтыя дэманстрацыі могуць павялічыць магчымасьць канфрантацыі і гвалту», — цытуе «Голас Амэрыкі» заяву дзярждэпартамэнту ЗША.

Тэрмін дзеяньня папярэджаньня міне 13 чэрвеня 2014 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG