Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няхай жыве «Жывая мова»!


Мультымэдыйная праграма «Жывая мова» Беларускай службы Радыё Свабода была адзінагалосна прызнана найлепшай працай сярод усіх службаў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў лютым ў катэгорыі «Спэцыяльныя праекты».

Мультымэдыйная праграма «Жывая мова» Беларускай службы Радыё Свабода была адзінагалосна прызнана найлепшай працай сярод усіх службаў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў лютым ў катэгорыі «Спэцыяльныя праекты».

У рашэньні журы гаворыцца:

«Пераможца — „Жывая Мова“, зьяўляецца спэцыяльным мультымэдыйным праектам Беларускай службы Радыё Свабода пра беларускую мову, прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага.

Спэцыяльныя праекты складаюць вельмі важную частку працы Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа. У большасьці выпадкаў гэтыя праекты вызначаюць нас і робяць унікальнымі сярод нашых канкурэнтаў.

Беларуская мова, паводле ЮНЭСКА, знаходзіцца пад пагрозай і зьяўляецца „уразьлівай“, „на якой, як правіла, дзеці не гавораць па-за домам.“

За некалькі месяцаў да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага, беларуская Свабода зрабіла выдатную працу — аналіз стану беларускай мовы і яе пэрспэктывы на будучыню з розных пунктаў гледжаньня. Віншуем Беларускую службу з гэтай узнагародай за праект, які адпавядае місіі Радыё Свабода».

Праект уключаў у сябе кнігу Юрася Бушлякова «Жывая мова», аўдыёзапісы фрагмэнтаў кнігі, анкеты чытачоў і слухачоў, рэклямную кампанію і конкурс у сацыяльных сетках.

«Паводле лінгвістаў, ад 50 да 90% моваў, на якіх сёньня гавораць людзі, зьнікнуць да 2100 году, — сказаў, атрымліваючы ўзнагароду, дырэктар Беларускай службы Аляксандар Лукашук. — Мы зробім усё, каб яны памыліліся.»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG