Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт РФ лічыць, што Цягнібок ваяваў на баку Шаміля Басаева


Алег Цягнібок
Алег Цягнібок

Сьледчы камітэт РФ узбудзіў крымінальную справу ў дачыненьні да ўкраінскіх грамадзянаў Ігара Мазура, Валерыя Бабровіча, Дзьмітрыя Карчынскага, Андрэя і Алега Цягнібокаў, Дзьмітрыя Яраша, Уладзімера Мамалыгі ды іншых «пакуль ня вызначаных сьледзтвам асобаў».

Усе яны, на думку Сьледчага камітэту, — сябры арганізацыі УНА-УНСО.

Сьледчыя органы Расеі сьцьвярджаюць, што ўкраінцы ўдзельнічалі ў незаконных узброеных фармаваньнях пад кіраўніцтвам Шаміля Басаева і Хатаба ў пэрыяд 1994–1995 гг.

Сьледчы камітэт сьцьвярджае, што мае дастаткова доказаў, якія дазваляюць прыцягнуць украінскіх грамадзянаў у якасьці абвінавачаных, завочна прыняць пастанову аб заключэньні іх пад варту і абвяшчэньні ў вышук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG