Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме стане жывы ланцуг за еднасьць з Украінай


Мэджліс крымска-татарскага народа сёньня арганізуе акцыю за адзінства Ўкраіны і супраць так званага «рэфэрэндуму» аб далучэньні Крыма да Расеі.

Тысячы людзей сёньня днём зьбіраюцца выйсьці ўздоўж галоўных дарог паўвострава і ўтварыць жывы ланцуг на знак пратэсту супраць плянаў сэпаратыстаў.

У акцыі плянуюць прыняць удзел не толькі крымскія татары, але і актывісты ўкраінскіх арганізацый, шараговыя неабыякавыя крымчане.

Ад ідэі арганізацыі шматтысячнага мітынгу ў Сімфэропалі кіраўнікі Мэджліса адмовіліся. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, яны асьцерагаюцца правакацый і кровапраліцьця, якія могуць быць выкарыстаныя акупантамі для ўзмацненьня тэрору супраць апанэнтаў далучэньня Крыму да Расеі.

Між тым, толькі паводле афіцыйных дадзеных каля тысячы чалавек ужо пакінулі тэрыторыю Крыма з-за боязі рэпрэсій. На самай справе, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, такіх людзей можа быць значна больш — крымскія татары эвакуююць жанчын і дзяцей у заходнія рэгіёны Украіны на запрашэньне грамадзян і ўлады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG