Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест «Дажынак» — «дакопкі»? ВІДЭА


Замест «Дажынак» — «дакопкі»?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:31:38 0:00

Замест «Дажынак» — «дакопкі»?

Чаму кіраўнік дзяржавы разьлюбіў «Дажынкі» і вырашыў болей не праводзіць іх як штогадовы Рэспубліканскі фэстываль-кірмаш працаўнікоў вёскі?

Чым былі «Дажынкі» цягам 18 гадоў для Лукашэнкі, ягонага рэжыму? Дэманстрацыяй клопату аб сялянах? Нейкай забавай на дзяржаўным, агульнанацыянальным узроўні? Адной з паляў ідэалягічнага падмурку рэжыму? Ці залатым дажджом для абраных валадаром гарадоў?

Няўжо ў дзяржаве аж такая дрэнная эканамічная сытуацыя, што Лукашэнка скасоўвае адну з сваіх любімых ідэалягічных забаваў? А мо гэта сьведчаньне зьмены ідэалягічных арыенціраў улады, спроба падагнаць ідэалёгію пад новыя стандарты жыцьця, выклікі сучаснасьці?

Ад якіх іншых знакавых ідэалягічных мерапрыемстваў Лукашэнка можа адмовіцца, а ад якіх — ніколі? І ці здольны сёньня ўвогуле Лукашэнка, не азіраючыся на савецкія традыцыі, убачыць новы час, зразумець яго, празерыць? Будаваць сучасную дзяржаву і яе культуру, а не гуляць у прапагандысцкія гульні?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг, мастацтвазнаўца, пісьменьнік Віктар Марціновіч і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG