12:15
11.3.2014
Януковіч абверг чуткі аб сваім кепскім стане здароўя. Я жывы, але не магу сказаць, што адчуваю сябе добра, бачачы што адбываецца ў краіне.
За шырмай новага ўраду ў краіне дзейнічае банда ультранацыяналістаў і фашыстаў.

12:12
11.3.2014
Віктар Януковіч выйшаў да прэсы са спазьненьнем на 12 хвілін, калі ў Кіеве свой выступ закончыў прэм’ер Арсеній Яцанюк.
12:07
11.3.2014
Арганізатары прэсавай канфэрэнцыі сказалі, што адказы на пытаньні не прадугледжаныя.
12:02
11.3.2014
Віктар Януковіч будзе выступаць на фоне чатырох сіня-жоўтых нацыянальных сьцягоў Украіны.
11:58
11.3.2014
У Вярхоўнай Радзе тым часам выступае кіраўнік ураду Украіны Арсеній Яцанюк:
«Крым — гэта нашая зямля. Крым не заслугоўвае такой долі як Абхазія».

11:55
11.3.2014
Заля «Амэтыст» выставачнага цэнтра " ВертолЭкспо” ў расейскім Растове поўная, журналісты чакаюць зьяўленьня Януковіча, паведамляе тэлеканал Россия-24.
11:42
11.3.2014
Учора Януковіч напісаў ў Твітэры:
«Аддзяленьне Крыма праз рэфэрэндум незаконнае, пакуль не апытаная ўся Ўкраіна. Але новыя ўлады абавязаныя ўлічыць волю народа. Астатняе заўтра ў 15.00».
Рэфэрэндум пра статус Аўтаномнай Рэспублікі Крым прызначаны на 16 сакавіка. Жыхарам паўвострава прапануюць вызначыцца, грамадзянамі якой краіны яны зьбіраюцца далей быць — Украіны ці Расеі. Новая ўкраінская ўлада і большасьць замежных краін лічаць рэфэрэндум незаконным і вінавацяць Крэмль у імкненьні анэксаваць Крым.
28 лютага Януковіч, адхілены ад пасады прэзыдэнта ўкраінскім парлямэнтам, правёў прэсавую канфэрэнцыю ў той жа зале «Амэтыст», пад час якой заявіў, што лічыць сябе легітымным прэзыдэнтам.
Супраць Януковіча заведзены шэраг крымінальных спраў, ён абвешчаны ў міжнародны вышук.