Прэмія імя Сьвятланы Навумавай заснаваная кампаніяй «Гавары праўду» тры гады таму, каб адзначаць новыя выбітныя імёны і ініцыятывы. Палітоляг Алег Манаеў напярэдадні ўручэньня прэміі казаў пра спробы ўлады выштурхнуць на ўзбочча людзей, якія нязгодныя зь яе пазыцыяй, маргіналізаваць іншадумцаў. Але гэта, на думку Алега Манаева, не ўдаецца, пра што сьведчаць дасягненьні намінантаў і ляўрэатаў прэміі:
«Гэтая прэмія — якраз зь ліку цікавых ініцыятываў, праектаў, магчыма сказаць — формаў жыцьця, у якіх мы існуём і даказваем, што мы ёсьць, што мы ня горшыя, а ў шмат якіх адносінах і лепшыя за тых, хто нас спрабуе выціснуць на ўзбочча».
Карэспандэнт «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук стаў ляўрэатам прэміі імя Сьвятланы Навумавай за 2013 год. Намінантамі на прэмію сярод журналістаў былі таксама апэратар «Белсату» Аляксандар Баразенка за здымкі падзеяў на Майдане і рэдактар tut.by-tv Алёна Шарамет-Андрэева, вядучая праграмаў «Амплітуда» і «Палітэканомія». Журы прэміі вырашыла, што больш варты ўзнагароды Зьміцер Лукашук. На цырымоніі згадалі пра адметнасьць журналісцкага стылю Зьмітра Лукашука — ён умее задаваць такія пытаньні, якія потым абмяркоўвае ўся краіна.
«Зьбіраючыся сёньня на цырымонію, я рыхтаваўся да таго, што абыдуся толькі дыплёмам намінанта. Як Ды Капрыё з Оскарам — увесь час намінуецца і ніколі не атрымлівае. І нішто сабе пажывае, запатрабаваны. Спадзяюся, што і я буду запатрабаваны і далей са сваімі „пытаньнечкамі“. А тут такая неспадзяванка. Дзякуй усім!»
На прэмію маладога палітыка былі намінаваныя Алег Корбан з арганізацыі «Альтэрнатыва», маладафронтавец Уладзь Яроменак і каардынатар «Гавары праўду» па Магілёўскай вобласьці Аксана Самуйлава. Яна і стала пераможцам. У сваёй прамове актывістка, якая цяпер балятуецца ў дэпутаты магілёўскага абласнога савету, шмат згадвала пра Сьвятлану Навумаву, якая ў цяжкі для «Гавары праўду» 2011 год, калі было арыштавана кіраўніцтва кампаніі, фактычна яе ўзначаліла:
«Кіраўнікі нашы тады знаходзіліся ў цэнтры Менску, літаральна ў цэнтры, але сувязі зь імі не было і працаваць мы не маглі. І тады Сьвятлана Андрэеўна ўзяла ў свае рукі працу. Было бачна, які гэта моцны чалавек. Яна нас супакойвала, што так, пакуль сядзяць, але ўсіх вызваляць, і трэба працаваць».
У намінацыі «Палітычная аналітыка» перамагла Іна Рымашэўская, аўтарка дасьледаваньняў працы дзяржаўнай адміністрацыі ў Беларусі.
Сёлета зьявілася новая намінацыя прэміі — «Задума году». Пераможцам стаў сайт talaka.by. Гэта некамэрцыйная плятформа, якая дапамагае людзям у Беларусі рэалізоўваць сумеснымі сіламі карысныя для грамадзтва праекты.
Кіраўнік кампаніі Ўладзімер Някляеў у канцы цырымоніі яшчэ раз вітаў пераможцаў:
«Рады, што ў нас атрымліваецца, што мы можам рабіць гэтае сьвята. Мы павінны гэта рабіць дзеля адзін аднаго. Дзеля тых, хто сёньня разам з намі змагаецца за будучыню Беларусі».