«Ніякіх падрабязнасьцяў няма. А 13.20 мне патэлефанаваў Арцём Лява і паведаміў, што яны з Алесем Марчанкам ужо атрымалі па 5 сутак арышту. Зараз іх будуць перапраўляць у месца адбыцьця пакараньня — на Акрэсьціна. Яны разам ладзілі акцыю з плякатам „Веру ва Ўкраіну“ і стаялі каля расейскай амбасады. Верагодна, што ўчора пасьля затрыманьня яны не змаглі паведаміць пра гэта. Зараз прадстаўнікі Руху „За Свабоду“ рыхтуюцца да паездкі да ізалятара, каб перадаць нашым сябрам неабходныя рэчы», — паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
Сябры Руху «За Свабоду» Арцём Лява і Алесь Марчанка асуджаныя на 5 сутак арышту за акцыю салідарнасьці з Украінай, што прайшла каля расейскай амбасады ў Менску ўчора ўвечары.
Самае папулярнае
1