Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэджліс спадзяецца на міратворчы кантынгент ААН


Рэфат Чубараў
Рэфат Чубараў

Старшыня мэджлісу крымска-татарскага народу Рэфат Чубараў лічыць, што падзеі ў Крыме могуць абваліць сусьветны парадак, які грунтуецца на міжнародных дамовах, калі такім дзеяньням ня будзе пастаўлены заслон з боку сусьветнай супольнасьці.

«Мы наблізіліся да абвальваньня сусьветнага парадку, які трымаецца на сіле міжнародных дамоваў, шматбаковых і двухбаковых. І сьвет сёньня, перш за ўсё, павінен думаць пра тое, што падобныя сытуацыі могуць абавязкова паўтарыцца на іхніх тэрыторыях, калі тут, у Крыме, гэтаму бязьмежжу ў частцы міжнароднага права ня будзе пастаўлены заслон», — сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі ў Сымфэропалі.

Чубараў таксама паведаміў, што 5 сакавіка мэджліс крымска-татарскага народу прыняў зварот да міжнародных арганізацыяў, у прыватнасьці, да ААН, АБСЭ, парлямэнтаў і кіраўнікоў урадаў краін ЭЗ і Рады Эўропы, перадае Інтэрфакс. У дакумэнце гаворыцца:

«З мэтай дээскаляцыі вайсковага канфлікту ў Крыме, які можа прывесьці да масавых ахвяраў сярод усяго мірнага насельніцтва паўвострава, прапануецца неадкладна разгледзець магчымасьць увядзеньня на тэрыторыю Крыму міжнароднага міратворчага кантынгенту сілаў бясьпекі і сілаў бясьпекі ААН».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG