Заканчэньне конкурсу, які сёлета быў сёмым па ліку, упершыню адбылося ў Лёндане — падобныя цырымоніі шасьці папярэдніх праходзілі ў падпольных умовах у Менску. Тэатр Young Vic, які, паводле словаў кіраўнікоў Свабоднага тэатру Мікалая Халезіна і Натальлі Каляды, стаўся іх «другім домам» сёлета ўпершыню быў галоўным арганізацыйным партнэрам конкурсу.
У конкурсе ўзялі ўдзел 523 п’есы, дасланыя з 113 гарадоў 12 краінаў, якія спаборнічалі ў трох намінацыях.
У намінацыі «П’есы» перамагла расейская ўдзельніца конкурсу Марына Крапівіна з творам «Сыгналы прымірэньня» — драматычныя карцінкі з сучаснага расейскага жыцьця, сямейны канфлікт вакол нерухомасьці.
У намінацыі «Інтэрпрэтацыя клясычнага твору» перамог украінскі аўтар Алег Міхайлаў з п’есай «Medved». Сюжэт свайго твору драматург знайшоў у адной фразе, вычытанай у дзёньніках кампазытара Чайкоўскага, на падставе гэтай фразы ён выбудаваў рэканструкцыю падзеяў і стварыў фарс-вадэвіль, які ўяўляе сабою рэмікс «Жаніцьбы» Гогаля і «Мядзьведзя» Чэхава.
Пераможцам у намінацыі «П’еса малой формы або экспэрымэнтальны тэкст для тэатру» стаў беларус Максім Дасько з тэкстамі «Радыё Культура», «І спачуваньне ёй адкрыла ўмомант» і «Тытан» — карцінкамі з сучаснага менскага жыцьця.
Творы пераможцаў у тэатры Young Vic чыталі брытанскія акторы, якія ўжо даўно супрацоўнічаюць з Свабодным тэатрам — Сэм Ўэст, Аджоа Анду, Філіп Спэл, Мікі Кеямо, Дэміен Кел і Эмілі Хоўтан. Адначасна чытаньні твораў пераможцаў адбываліся ў Менску, які падчас цырымоніі выйшаў на скайп-сувязь зь Лёнданам. Чытаньні ў Маскве не адбыліся, бо там, паводле іранічнага камэнтара кіраўнікоў БСТ, «усе пайшлі на фронт».
Чытаньні твораў у Менску і Лёндане падрыхтаваў рэжысэр Свабоднага тэатру Ўладзімір Шчэрбань.
Фіналам імпрэзы стала ўручэньне Гран-пры конкурсу пераможцу сярод усіх катэгорыяў. Журы конкурсу, якое складаецца з аўтарытэтных рэжысэраў, драматургаў і тэатральных крытыкаў, аддало перавагу Максіму Дасько.
Ва ўручэньні прызоў конкурсу ўзялі ўдзел драматург Лора Ўэйд і мастацкі дырэктар тэатру Young Vic Дэйвід Лэн.
Музычную атмасфэру падзеі ў тэатры Young Vic ствараў малады беларускі кампазытар Ігнат Сокал. Ігнат вучыцца кампазыцыі ў Музычнай акадэміі імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве. Ён удзельнічае і ў новым тэатральным праекце Свабоднага тэатру — спэктаклі Red Forest, прэм’ера якога мае адбыцца ў чэрвені ў Лёндане.
Сёлета ўпершыню творы пераможцаў конкурсу ў арыгінале і ў ангельскім перакладзе выйшлі асобнай кнігай у лёнданскім выдавецтве Oberon Books, тыраж якой быў выдрукаваны ў дзень цырымоніі.
Пасьля ўрачыстай падзеі сваімі ўражаньнямі ад конкурса падзяліліся яго арганізатары.
Мікалай Халезін: «Сёлетні конкурс аказаўся ня толькі самым прадстаўнічым, але й самым напружаным у творчым пляне. На ім, бадай што, была прадстаўленая самая высокая шчыльнасьць драматургіі вельмі высокай якасьці. І я вельмі рады, што яго вынікам, сярод іншага, стала тое, што Беларусь набыла надзвычайнага драматурга — Максіма Дасько. Гэта, мабыць, самае яскравае зьяўленьне таленавітага тэатральнага аўтара за апошні дзясятак гадоў. Адразу пасьля сканчэньня прэзэнтацыі п’есаў-пераможцаў да мяне падышла агент Ларса фон Трыера, і яе першымі словамі была ацэнка працы Максіма: „Гэта неверагодна таленавіты аўтар“. З гэтым я магу павіншаваць Беларусь, а ўсю постсавецкую прастору — як мінімум з двума дзясяткамі п’есаў самай высокай якасьці, якія чакаюць свайго ўвасабленьня на сцэне».
Натальля Каляда: «Пасьля двухгадовай паўзы мы вярнуліся да правядзення драматургічнага конкурсу. І калі ў мінулыя шэсць гадоў правядзення ён уваходзіў у тройку лідэраў, то сёлетні год высунуў конкурс „Свабодны тэатр“ на пазыіцыю лідэра ва Ўсходняй Эўропе практычна па ўсіх пазыцыях: паводле прадстаўніцтва краін у складзе журы, колькасці дасланых п’ес і краін-удзельніц. Партнэрства зь лёнданскім тэатрам Young Vic і выдавецтвам Oberon Books адкрыла новыя магчымасьці, якімі мы скарысталіся: гэта і адначасовае правядзенне цырымоніі закрыцьця, і прэзэнтацыі п’ес у Лёндане і Менску. Проста з друкарні ў залу правядзеньня цырымоніі былі дастаўлены асобнікі зборніка п’ес-пераможцаў. Гэта яшчэ адзін стымул для аўтараў — атрымаць па выніку конкурсу літаратурны пераклад сваёй п’есы на ангельскую мову».
***
Ляўрэат Гран-пры конкурсу Максім Дасько паводле адукацыі - радыёінжэнэр, жыве і працуе ў Менску. З 2003 году займаецца арт-фатаграфіяй, канцэптуальным мастацтвам. Удзел у конкурсе “Свабоднага тэатру” - першая спроба Максіма ў драматургіі. Пераможца адказаў на некалькі нашых пытаньняў.
РС: Як вы, тэхнар, наагул прыйшлі ў мастацтва?
Дасько: У нейкі момант у мяне зьявілася цікавасьць да мастацтва, у тым ліку сучаснага, канцэптуальнага. Спачатку я быў проста спажыўцом, а пасьля зьявілася жаданьне нешта зрабіць, неяк сябе выявіць. Так пачаўся пошук найбольш прыдатнага сродку творчага самавыяўленьня. Першым такім сродкам стала фатаграфія - яна была мне найбліжэйшая, я адчуў у ёй магчымасьць зафіксаваць візуальнае ўражаньне, спыніць час, імгненьне. Пасьля да “проста” фатаграфіі ў маіх праектах пачалі дадавацца розныя мультымэдыйныя сродкі. Так я наблізіўся да канцэптуальнага мастацтва, і зьявіліся некалькі праектаў.
РС: А якой была дарога ад фатаграфіі да драматургіі?
Дасько: З часам я адчуў, што фатаграфія ня можа выказаць усё, што мне б хацелася. Назіраючы за чалавекам, я не магу раскрыць ягоны ўнутраны сьвет толькі сродкамі фатаграфіі. І я зразумеў, што больш прыдатным сродкам для гэтага можа быць тэкст, драма. Мае тэксты ўключаюць мультымэдыйныя элемэнты - гук, музыку, фатаграфію. Яны неразрыўна зьвязаныя з творам, так што гэта ня “чыста“ тэкст.
РС: Што даў вам ўдзел і перамога ў конкурсе?
Дасько: Калі сказаць шчыра, я сумняваўся ў драматычнай вартасьці гэтых тэкстаў - ці могуць яны лічыцца п'есамі. Конкурс паказаў, што могуць. І гэта дадало мне ўпэўненасьці ў тым, што я раблю, і гэта вельмі важна. Да таго ж, конкурс пашырыў маю аўдыторыю, што яшчэ важней.
РС: Драматургія - мастацтва вэрбальнае, моцна завязанае на мове. Вы беларус, але пішаце па-расейску. Як вы самі да гэтага ставіцеся?
Дасько: Я выкарыстоўваю расейскую мову, бо тая рэальнасьць, якую я канстатую, існуе па-расейску, я апісваю гэтую рэальнасьць яе ўласнай мовай. Але я разумею, што для беларускага творцы пісаць на іншай мове ненармальна. Як толькі я адчую, што пра Беларусь я магу гаварыць па-беларуску - для мяне гэта ня створыць ніякай цяжкасьці.

Фота: Беларускі Свабодны тэатар