Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Была прапанова аддаць зброю»


Як паведамлялася раней, 36-я асобная брыгада берагавой абароны Ўкраіны (ваенная частка А2320) у паселішчы Перавальнае пад Сімфэропалем узятая ў аблогу расейскімі вайскоўцамі без апазнавальных знакаў. Таксама паступалі супярэчлівыя зьвесткі пра ўльтыматум, нібыта выстаўлены ўкраінскім вайскоўцам у Крыму камандуючым Чарнаморскім флётам Расеі.

Падпалкоўнік Валер Бойка, намесьнік камандзіра 36-й асобнай брыгады берагавой абароны паведаміў: «Мы пераведзеныя ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасьці. Здавацца нам ніхто не прапаноўваў, была прапанова аддаць зброю. Але над намі ёсьць вышэйшае ваеннае камандаваньне, якое нам з гэтай нагоды ніякіх камандаў не давала. Зброя знаходзіцца ў асабістага складу».

Украінскі афіцэр паведаміў таксама, што паміж вайскоўцамі ўкраінскай часткі і расейскімі вайскоўцамі ёсьць пэўнае ўзаемадзеяньне: «Мы зараз таксама абмяркоўваем пытаньні перамяшчэньня, каб не справакаваць ніякіх непаразуменьняў і канфліктаў, таму што ёсьць зброя з таго боку, з гэтага боку. Ёсьць перамовы не перамовы, але арганізаванае ўзаемадзеяньне па розных пытаньнях,» — паведаміў Валер Бойка.

Ён таксама адзначыў: «Вайна не патрэбная нікому з грамадзянаў Украіны. Я спадзяюся, што палітыкі прымуць неабходныя рашэньні».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG