У выніку трое сутак свайго жыцьця Антон правядзе на Акрэсьціна. Такое рашэньне прыняла сёньня судьдзя Цэнтральнага раёну Менску Вікторыя Шабуня.
Што здарылася насамрэч, распавёў Радыё Свабода сам Антон Чарнічка ў калідорах суду.
«Я падыйшоў у п’яным стане да прадстаўнікоў АМАП і спытаў: „Калі падзе рэжым Лукашэнкі?“ Я хацеў аб’ектыўна зразумець, якое стаўленьне сілавікоў у дачыненьні да грамадзянаў. Ці праўда тое, што распавядаюць пра Беларусь ва Ўкраіне.
На дадзены момант магу сказаць, што да мяне асабіста было абсалютна адэкватнае і нармальнае стаўленьне з боку міліцыі, сьледчых і т.д».
«Гэта было глупства. Трэба было рабіць гэта цьвярозым, — кажа Антон. — Я даю сабе справаздачу, што гэта была правакацыя».
Антон прыехаў у Менск зь сябрамі з Украіны на двух машынах. Выйшлі ў горад, там адбылася нейкая спрэчка зь сябрамі, і Антон адстаў ад сваіх.
У суд Цэнтральнага раёну Чарнічка прыехаў у адной «газэлі» са Зьмітром Дашкевічам, Яўгенам Ціханавым і Сяргея Фінкевічам, затрыманымі за акцыю каля расейскай амбасады 2 сакавіка.
Выяжджаючы з Акрэсьціна, Дашкевіч адмовіўся сядаць у міліцэйскую «газэль», дзе было відавочна мала месца для ўсіх затрыманых. Супрацоўнік Цэнтрального РУУС Чарняўскі, па словах Зьмітра, стаў яго біць па твары, зламаў ягоныя акуляры. Зьмітру надзелі кайданкі, кінулі на падлогу «газэлі», Чарняўскі паставіў на яго абедзьве нагі і ў такім становішчы Зьмітра даставілі ў суд.
«У дачыненьні да Дашкевіча я вам пацьвярджаю, што стаўленьне было некарэктнае», — заявіў Антон.
Трэба дадаць, што забралі Антона адразу — ніякіх спробаў супакоіць яго ці адправіць дахаты «паспаць» міліцыя не прадпрымала.
У судзе Цэнтральнага раёну высьветлілася, што пратакол у РУУС аформлены няправільна: замест Чарнічка напісалі Чараднічэнка. Судьзя Шабуня адправіла дакуманты на дапрацоўку і недзе праз гадзіну ўжо вынесла Антону прысуд — трое сутак.
«Я зразумеў, што ў міліцыя свая праўда, а ў нас свая. Нам трэба дамаўляцца адзін з адным, каб пазьбегнуць забойстваў, перастрэлак і так далей, — кажа Чарнічка. — Мне трэба паспрабаваць у цьвярозым выглядзе задаць гэтае пытаньне».
Зь пятніцы Антон ня ведае, што адбываецца ва Ўкраіне.
На Акрэсьціна ён сядзеў у адной камэры зь Яўгенам Ціханавым, а ў «газэлі» пазнаёміўся і са Зьмітром Дашкевічам.
«Зь імі буду камунікаваць і надалей», — кажа Антон.
Яўгену Ціханаву і Зьмітру Дашкевічу сёньня за ўдзел у акцыі супраць расейскай вайсковай агрэсыі ва Ўкраіне тая ж судзьдзя Шабуня дала 12 сутак.