Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія дэманстрацыі ў Данецку і Адэсе


Мітынг у Данецку
Мітынг у Данецку

У Данецку і Адэсе ўдзельнікі прарасейскіх мітынгаў пайшлі сёньня на штурм будынкаў абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Паводле «Ўкраінскай праўды», у будынку адміністрацыі ў Данецку былі заблякаваныя каля 20 журналістаў і дэпутаты абласной рады, якія праводзілі пасяджэньне. У штурме ўдзельнічалі каля ста чалавек, яшчэ некалькі сотняў знаходзіліся звонку. Па зьвестках «Інтэрфаксу», сёньня раніцай да будынка Данецкай абласной адміністрацыі прыйшлі некалькі тысяч чалавек з расейскімі сьцягамі і плякатамі «Данбас-Расея», «Расіяне нашы браты». Людзі патрабавалі адстаўкі Сяргея Таруты, які напярэдадні быў прызначаны на пасаду кіраўніка рэгіянальнай адміністрацыі.

Прарасейскі мітынг быў арганізаваны і ў Адэсе. Удзельнікі мітынгу паспрабавалі пранікнуць у будынак, але ім гэта не ўдалося. Паводле УНІАН, каля будынку абласной рады сабраліся і прыхільнікі цяперашняй улады ў Кіеве, якія сьпявалі гімн Украіны, а прарасейскія дэманстранты адказвалі ім скандаваньнем «Бо з намі бог!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG