Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Украіны перайшло на бок паўстанцаў


Асабісты склад МУС перайшоў на бок народу. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

«У гэты складаны момант гісторыі Ўкраіны асабісты склад органаў унутраных справаў абвяшчае, што ён служыць выключна ўкраінскаму народу і цалкам падзяляе жаданьне грамадзянаў найхутчэйшых зьменаў. Схіляем галовы перад сьветлай памяцьцю агіблых», — гаворыцца ў паведамленьні.

Міліцыя заклікае грамадзянаў агульнымі намаганьнямі забясьпечыць правапарадак у дзяржаве, не дапусьціць зьнішчэньня правахоўнай інфраструктуры.

«Пераход да парлямэцка-прэзыдэцкай формы кіраваньня не павінен стварыць хаосу, паставіць грамадзтва ва ўмовы безладу і беспарадку», — сьцьвярджаецца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG