Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадаваць ці купляць чэмпіёнаў?


Гадаваць ці купляць чэмпіёнаў?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:32:02 0:00
Завяршаюцца зімовыя Алімпійскія гульні. Паводле колькасьці заваяваных мэдалёў Беларусь сёлета ўварвалася ў эліту сусьветнага спорту.

Але чаму толькі ў двух відах — біятлёне і фрыстайле — дасягнутыя выдатныя вынікі? Чаму на п’едэстал узышлі выхадцы з Расеі і Ўкраіны, а не гадаванцы беларускіх спартовых школаў? Мо ня варта ўвогуле рыхтаваць сваіх будучых чэмпіёнаў, бо запрашаць майстроў і даваць ім грамадзянства прасьцей і таньней? А ці ня ўдар гэта па масавым спорце, па здароўі нацыі?

Якія зімовыя віды спорту з прыкідам на Алімпіяды варта ў Беларусі разьвіваць з увагі і на традыцыю, і на наяўнасьць базаў, а фінансаваньне якіх можна назваць марнатраўствам?

Чыя заслуга ў выдатным выступе беларускіх алімпійцаў — саміх спартоўцаў, іхных трэнэраў, спартовай сыстэмы ў краіне ці кіраўніка дзяржавы?

Чаму спорт ня можа пазбавіцца залежнасьці ад палітыкі і ў глябальным маштабе, і ў Беларусі?

Вынікі выступу беларускіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульнях у Сочы падводзяць аглядальнікі Радыё Свабода Ігар Карней і Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG