Пра гэта сказаў журналістам міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, які сёньня, перад згаданым пасяджэньнем, разам з польскім калегам Радаславам Сікорскім і францускім калегам Ляранам Фабіюсам меўся сустрэцца з прадстаўнікамі ўкраінскай апазыцыі і прэзыдэнтам Віктарам Януковічам у Кіеве.
«З Кіева мы паляцім наўпрост на сустрэчу міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў Брусэлі, дзе дамо справаздачу і потым абмяркуем зь іншымі краінамі ЭЗ, як нам рэагаваць на эскаляцыю сытуацыі ва Ўкраіне. Зразумела, абмеркаваньне санкцыяў ня толькі ня выключана, але, хутчэй за ўсе, па іх будзе прынятае рашэньне», — адзначыў Штайнмаер.
Санкцыі згадаў таксама прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, кажучы на супольнай прэсавай канфэрэнцыі з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэзыдэнтам Эўрапейскай камісіі Жузэ Мануэлам Барозу 19 лютага, што «з боку ЭЗ існуе воля» накласьці санкцыі на вінаватых за акты гвалту і ахвяры ва Ўкраіне.