Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кропкавыя санкцыі ЗША супраць рэжыму Януковіча


Джон Маккейн
Джон Маккейн
ЗША вырашылі адмяніць візы 20 прадстаўнікам кіраўніцтва Украіны, паведаміў у сераду на брыфінгу ў Дзяржаўным дэпартамэнце амэрыканскі чыноўнік, які прасіў не называць яго па імені.

Паводле яго слоў, ЗША гатовыя пайсьці і на далейшыя крокі ў каардынацыі з Эўрапейскім зьвязам, калі менавіта толькі адмена віз ня спыніць кровапраліцьце ва Ўкраіне.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў раней у сераду, камэнтуючы становішча ва Ўкраіне, што «будуць наступствы, калі там пяройдуць мяжу». Пры гэтым ён, у прыватнасьці, адзначыў, што гэта тычыцца і Узброеных сілаў, якім ня варта ўмешвацца ў тыя пытаньні, якія павінны вырашаць цывільныя.

Адначасова двое сэнатараў ЗША, рэспубліканец Джон Маккейн і дэмакрат Крыс Мэрфі, заклікалі да кропкавых санкцыяў супраць дзеячаў ва Ўкраіне, якія зьдзейсьнілі, загадалі зьдзейсьніць або матэрыяльна падтрымалі акты гвалту супраць мірных грамадзян Украіны ці маюць дачыненьне да адступленьня дэмакратыі ва Ўкраіне. Па іх словах, яны ўжо пачалі распрацоўваць законапраект аб гэтым.

Эўрапейскі зьвяз разгледзіць магчымасьць сваіх санкцыяў у чацьвер на надзвычайным пасяджэньні міністраў замежных справаў краінаў-сябраў Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG