Зварот да ўсясьветнай супольнасьці заклікае асудзіць злачынствы супраць чалавечнасьці, учыненыя рэжымам Януковіча, стварыць міжнародны трыбунал для расьсьледаваньня злачынстваў рэжыму Януковіча супраць народу Ўкраіны, арыштаваць рахункі Януковіча і ягоных набліжаных у банках ва ўсіх краінах сьвету, узбудзіць крымінальную справу супраць Януковіча і ягоных памагатых, а таксама ўнесьці іх імёны ў сьпісы Інтэрполу.
Апроч гэтага, расейскі Камітэт салідарнасьці з Майданам заклікае расьсьледаваць дзеяньні чыноўнікаў і ваеннаслужачых РФ, уключна з вышэйшымі службовымі асобамі РФ, якія ўзялі ўдзел у падрыхтоўцы і ажыцьцяўленьні злачынстваў супраць народу Ўкраіны, заклікаўшы да сілавога здушэньня дэмакратычнага руху ва Ўкраіне, увесьці супраць іх эканамічныя і палітычныя санкцыі.
«Забойствы мірных грамадзянаў Украіны павінны быць тэрмінова спыненыя. Злачынцы, вінаватыя ў злачынствах супраць украінскіх грамадзянаў, на якіх бы пастах яны ні знаходзіліся, павінны быць заслужана пакараныя», — гаворыцца ў звароце.
Зварот падпісалі сябры Камітэту дэпутат Нацыянальнай асамблеі Расейскай Фэдэрацыі Андрэй Іларыёнаў, а таксама Міхаіл Аншакоў, Дзьмітры Барма, Валер Адстаўных, Уладзімер Рызда, Андрэй Піянткоўскі, Павал Шалкоў. Усяго пад зваротам падпісалася больш за 100 чалавек.
Камітэт салідарнасьці з Майданам быў створаны ў студзені 2014 году. Мэтай арганізацыі быў заяўлены распаўсюд аб’ектыўнай інфармацыі пра сытуацыю ў Кіеве.