Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыканская чума сьвіней дайшла да Польшчы


Першы выпадак захворваньня сьвіней на афрыканскую чуму зафіксаваны ў суседнім зь Беларусьсю ваяводзтве Польшчы.

Пра гэта паведаміў у Брусэлі міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Станіслаў Калемба.

Як паведамляе Польскае радыё, вірус знайшлі ў памерлага дзіка, выяўленага ў гміне Шудзялава Падляскага ваяводзтва, паблізу мяжы зь Беларусьсю.

Некалькі тыдняў таму выпадкі афрыканскай чумы сьвіней былі выяўленыя ў Літве, што стала падставай для ўвядзеньня Расеяй забароны на імпарт сьвініны з усяго Эўрапейскага зьвязу.

Праблему расейскага эмбарга ўчора вывучалі міністры сельскай гаспадаркі краін Эўразьвязу на сваім супольным паседжаньні ў Брусэлі.

У Беларусі летась было зафіксавана некалькі ачагоў афрыканскай чумы сьвіней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG