Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговыя траўмы на лыжнай трасе ў Сочы


Дзьве сноўбардысткі былі дастаўлены ў нядзелю ў шпіталь з трасы Роза Хутар Экстрым парк пасьля няшчасных выпадкаў, якія адбыліся зь імі на Алімпіядзе ў Сочы.

Элен Олафсон з Нарвегіі і Жаклін Эрнандэс са Злучаных Штатаў ўпалі, і ім спатрэбілася мэдычная дапамога. Прадстаўнікі амэрыканскай каманды паведамілі, што Эрнандэс атрымала сатрасеньне мозгу і больш ня зможа выступаць.

Падзеньні адбыліся на наступны дзень пасьля таго, як сур’ёзную траўму хрыбетніка атрымала Марыя Камісарава пасьля падзеньня на тым жа схіле. У суботу мэдычная апэрацыя, зробленая Камісаравай, працягвалася шэсьць гадзінаў.

Афіцыйны прадстаўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Марк Адамс выказаў спачуваньні ў сувязі з траўмамі Камісаравай, але сказаў, што траса была зацьверджана прадстаўнікамі спартовых арганізацый і не было ніякіх прычын турбавацца за яе стан.
XS
SM
MD
LG