Калі заваююць золата, казахскія атлеты могуць разьлічваць на 250 тысяч даляраў. За срэбра яны атрымаюць 150 тысяч даляраў, за бронзу – 75 тысяч даляраў.
Ніжэй прыводзім прыблізныя сумы выплатаў (у далярах) для алімпійскіх мэдалістаў зь некаторых іншых краінаў (паводле ІТАР-ТАСС):
Ніжэй прыводзім прыблізныя сумы выплатаў (у далярах) для алімпійскіх мэдалістаў зь некаторых іншых краінаў (паводле ІТАР-ТАСС):
краіна | золата | срэбра | бронза |
Латвія | 192800 | 96400 | 67500 |
Італія | 189800 | 101700 | 67800 |
Беларусь | 150000 | 75000 | 50000 |
Эстонія | 138500 | 92300 | 60600 |
Украіна | 125000 | 80000 | 55000 |
Расея | 113200 | 70800 | 48000 |
Швэйцарыя | 88600 | 77500 | 66450 |
Францыя | 67800 | 27100 | 17600 |
Нідэрлянды | 40600 | 30500 | 20300 |
Японія | 29300 | 19600 | 9800 |
ЗША | 25000 | 15000 | 10000 |
Канада | 17900 | 13400 | 8900 |
Спартоўцы з Паўднёвай Карэі маюць права выбару бонусу – або аднаразовую выплату па 62 тысячы, 52 тысячы і 36 тысяч даляраў за золата, срэбра і бронзу адпаведна, або пажыцьцёвую «алімпійскую пэнсію» па 923, 692 і 484 даляры штомесяц адпаведна.
Нічога ад сваіх алімпійскіх камітэтаў за заваяваныя мэдалі не атрымаюць спартоўцы зь Вялікабрытаніі, Нарвэгіі, Швэцыі і Харватыі.