— Розныя нэгатыўныя рэйтынгі архітэктурных адметнасьцяў зьяўляюцца ў СМІ ды інтэрнэце даволі часта. Калі туды трапіў адзін зь беларускіх помнікаў — ці варта было гэтак абурацца з гэтай нагоды?
— Што да рэйтынгу CNN, то ён, безумоўна, суб’ектыўны. Гэта не дзяржаўная структура, і такая рэзкая рэакцыя на беларускім дзяржаўным узроўні крыху неадэкватная.
Што датычыцца самога помніка, то давайце паспрабуем самі сябе спытаць, ці насамрэч гэта прыгожы помнік. Не, я яго не лічу прыгожым. Сапраўды, гэта ня лепшы ўзор нават савецкай скульптуры. І нават ня лепшы прыклад творчасьці народнага мастака СССР Кібальнікава — ягоны помнік Марксу ў Маскве куды больш цікавы. Крыўдаваць на тое, што некаму не спадабаўся адзін з нашых помнікаў — выглядае даволі дзіўна.
Ніхто з тых, хто склаў гэты рэйтынг на CNN, не аспрэчвае маштаб мінулай вайны, гераізм тых, хто змагаўся з фашызмам. Адбылася хітрая падмена паняцьцяў, пачалі даказваць, нібыта амэрыканцы іранізуюць з памяці вайны.
— Чым бы вы патлумачылі такую рэзкую рэакцыю афіцыйнага Менску? Магчыма, прадстаўнікі ўладаў вырашылі на такой тэме падвысіць свой імідж на фоне даволі адназначнага стаўленьня ў Беларусі да такіх тэмаў?
— Гэта той надзвычай рэдкі выпадак, калі голас беларускага МЗС тэарэтычна можа быць пачуты. Бо па ніякіх іншых пытаньнях меркаваньне беларускіх уладаў не цікавіць сьвет, і амэрыканцаў пагатоў.
Паўтаруся, адбылася падмена паняцьцяў, нібыта CNN кпіць з падзеяў мінулай вайны. Я гэта не заўважыў. Ацэньваецца мэмарыял. У тым рэйтынгу былі архітэктурныя помнікі з розных краінаў, помнікі, важныя для кагосьці рэчы. Але гэта трэба ўспрымаць як крытыку эстэтычную, мастацтвазнаўчую, а не палітычную.
Гэты манумэнт — «Мужнасьць» — з большасьці ракурсаў выглядае гіганцкай кучай бэтону. Ён матэрыяльна састарэў, быў адкрыты з 1971-м годзе. Цяпер фарбаваны бэтон выглядае непрывабна, нерэпрэзэнтатыўна, нават з пункту гледжаньня задумы аўтараў. Яго трэба было ў пэрспэктыве памяняць на больш трывалыя матэрыялы (напрыклад, граніт) альбо ўвогуле памяняць там канцэпцыю.