Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за паўсотні ўкраінскіх дыпляматаў падтрымалі Майдан


Усё больш украінскіх дыпляматаў далучаецца да заявы ў падтрымку імкненьняў суайчыньнікаў, якія змагаюцца за лепшую будучыню Ўкраіны.

На 10:40 кіеўскага часу пад зваротам на сайце ukrdiplomat.wordpress.com стаяць подпісы 54 дыпляматаў.

«Мы, украінскія дыпляматы, у рамках акцыі „Ня бойся! Ты ўкраінец“, якая пачалася 3 лютага 2014 году, выяўляючы сваю годнасьць, гонар і грамадзянскую пазыцыю, выказваем салідарнасьць з тымі, хто на плошчах па ўсёй краіне змагаецца за лепшую будучыню для Ўкраіны», — гаворыцца ў звароце.

Украіна ахоплена пратэстамі з канца лістапада, калі прэзыдэнт Януковіч адмовіўся падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ. Януковіч, чыёй адстаўкі патрабуе апазыцыя, сам прыняў адстаўку ўраду і падпісаў рашэньне парлямэнту ануляваць спрэчныя законы, якія абмяжоўвалі магчымасьці пратэстаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG