Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская выведка баіцца Валера Цапкалы


Спэцыялісты зь Беларусі ня ўдзельнічалі ў стварэньні кампутарнай сыстэмы рэформы аховы здароўя ў ЗША.

Пра гэта заявіла прадстаўніца Нацыянальнай рады па бясьпецы ЗША Кэйтлін Хэйдэн у інтэрвію Reuters.

Паводле яе словаў, гэта пацьвердзіла кампанія CGI Federal, якая распрацоўвала сайт HealthCare.gov.

Інфармацыю пра тое, што праграмісты зь Беларусі ўдзельнічалі ў распрацоўцы забесьпячэньня і заклалі ў яго шкодны код, зьявілася на 3 лютага на сайце freebeacon.com. Аўтары сьцьвярджаюць, што амэрыканскія спэцслужбы праінфармавалі адміністрацыю Барака Абамы пра ўразьлівасьць сыстэмы да кібэратак у тым выпадку, калі ў яе распрацоўцы прымалі ўдзел беларускія праграмісты зь дзяржаўнай структуры.

Падставай для занепакоенасьці спэцслужбаў стала інтэрвію кіраўніка Парка высокіх тэхналёгій (ПВТ) Валера Цапкалы радыёстанцыі «Голас Расеі». Ён заявіў, што ПВТ мае замову ад ўрада ЗША, якая зьвязаная з рэформай аховы здароўя.

Сайт HealthCare.gov выкарыстоўваецца для пошуку і пакупкі мэдычнай страхоўкі. Ён запушчаны 1 кастрычніка 2013 году ў межах рэформы аховы здароўя, ініцыяванай Абамай, якая атрымала назву Obamacare. Вядома, што сайт перастаў працаваць ужо ў першы дзень, бо ня даў рады колькасьці запытаў.

Сам Валер Цапкала для камэнтароў пакуль не даступны — да 7 лютага ён у адпачынку.

«Я баюся, што ў дадзенай сытуацыі акрамя Валерыя Вільямавіча (Валеры Цапкала, дырэктар ВПТ — Радыё Свабода) ніхто не возьмецца, ніхто не кампэтэнтны адказваць на публікацыю такога маштабу», — заявіла Свабодзе Яна Цыдзік, супрацоўніца прэсавай службы ПВТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG