Сяргей Ждановіч заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што ня ведае аўтара тэксту, які зьявіўся ў інтэрнэце.
«Магу дакладна сказаць, што гэта сцэнар несапраўдны, — кажа Свабодзе Ждановіч. — Больш нічога камэнтаваць ня буду».
На пытаньне, хто мог апублікаваць гэты тэкст, Ждановіч лічыць, што нехта на першым этапе падрыхтоўкі фільму ўзяў тэкст і «па-свойму» яго дапрацаваў.
Сёньня на сайце Хартыя’97 зьявіўся поўны сцэнар фільму «Авэль». Гісторыя распавядае пра тое, як служба бясьпекі прэзыдэнта Беларусі і місіянэры з магутнай арганізацыі захавальнікаў таямніцы Каінавага знаку (авэліты) спрабуюць выратаваць сьвет.