Паседжаньне пачынаецца ў 10 гадзін па кіеўскім часе.
Чакаецца, што Вярхоўная Рада можа скасаваць законы, якія былі прынятыя 16 студзеня і выклікалі масавыя пратэсты ва Ўкраіне і шмат крытыкі з боку міжнароднай супольнасьці. Дамоўленасьць пра скасаваньне законаў была дасягнутая ўчора пад час перамоваў прэзыдэнта Януковіча і лідэраў парлямэнцкай апазыцыі.
Вярхоўная Рада таксама можа ўвесьці амністыю для ўдзельнікаў акцыяў пратэсту, а таксама вярнуць Украіну да Канстытуцыі ўзору 2004-га году, з парлямэнцка-прэзыдэнцкай формай кіраваньня.
Чакаецца таксама разгляд пытаньня пра адстаўку ўраду Мікалая Азарава.
Апрача таго дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Мікола Рудкоўскі ўнёс законапраект аб датэрміновых парлямэнцкіх выбарах.
Аглядальнікі не выключаюць, што на сёньняшнім паседжаньні Рада можа ўвесьці ва Ўкраіне надзвычайны стан.
Аднак днём раней дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў і Ганна Герман, дарадца Януковіча, заявілі, што ня будуць галасаваць за ўвод надзвычайнага становішча — нават, калі такое пытаньне зьявіцца ў павестцы дня.
А апазыцыйны дэпутат Леся Арабец не выключае, што большасьць Рады можа зьняць з апазыцыянэраў недатыкальнасьць, пасьля чаго іх могуць арыштаваць у проста ў парлямэнцкай залі.