Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеў сьцягваюць ратавальнікаў і рыхтуюць разгон — Балога


Віктар Балога
Віктар Балога

У Кіеў сьцягваюць афіцэраў Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях і рыхтуюць разгон Эўрамайдана.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў Facebook народны дэпутат Віктар Балога.

«Паводле маёй інфармацыі, з афіцэрамі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях, якіх па ўказаньні Януковіча зганяюць з усёй Украіны, правялі выхаваўчую працу. „Супакоілі“, сказалі што пад кулі нікога пасылаць ня будуць. Папрасілі толькі пасьля ўказа аб надзвычайным становішчы і разгону Майдана, з аўторка на сераду разабраць завалы. А гэта яшчэ раз пацьвярджае, што ў аўторак дэпутатам з Партыі рэгіёнаў ні ў якім разе нельга ісьці на сэсію. Інакш, іх зноў выкарыстаюць. Гэта датычыцца і лідэраў апазыцыі», — піша Віктар Балога, які раней быў міністрам надзвычайных сытуацый Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG