Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жызьнеўскага пахаваюць у аўторак пад Гомелем


Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці забітага ў Кіеве актывіста Ніна Васільеўна

Пахаваньне Міхаіла Жызнеўскага адбудзецца ў аўторак 28-га студзеня ў пасёлку «Сьцяг Працы» пад Гомелем. Больш дакладны час пахаваньня будзе паведамлены пазьней. Гэта будзе прыкладна 12.00-13.00.

Месца пахаваньня вызначана самастойнай воляй бацькоў. Інфармацыя пра тое, што на бацькоў аказваўся ціск з боку спэцслужбаў, не адпавядае рэчаіснасьці.

Сёньня на разьвітаньні з забітым на кіеўскіх барыкадах беларусам Міхаілам Жызьнеўскім былі ягоныя сястра і пляменьнік. Бацькі прыехаць не змаглі. Сяброўка Міхаіла Жызьнеўскага зь Белай Цэрквы Саша Панчанка распавяла Свабодзе, што сёньня ў Кіеве на разьвітаньні былі сястра Міхаіла Натальля і пляменьнік Павал.

З блізкіх сяброў была Саша Панчанка з мужам:

«Было занадта многа людзей і занадта многа журналістаў», — кажа Саша Панчанка.

Сяброўка Жызьнеўскага Саша Панчанка сказала Свабодзе, што ня хоча каб на пахаваньні Міхаіла ў Беларусі былі журналісты:

«Не, не і яшчэ раз не. Я еду туды, каб пахаваць яго як чалавека».



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG