Заснавальнік сацыяльнай сеткі «Вконтакте» Павал Дураў прадаў сваю долю ў кампаніі генэральнаму дырэктару сотавага апэратара «Мэгафон» Івану Таўрыну і суўласьніку хольдынгу ЮТВ, піша Павел Дураў на сваёй асабістай старонцы
Як пішуць расейскія мэдыі, зьдзелку заключылі яшчэ ў сьнежні 2013 года. Сума зьдзелкі невядомая, але, паводле інфармацыі крыніцаў, яна магла скласьці, сыходзячы з агульнай ацэнкі сацыяльнай сеткі, $ 3-4 млрд. Новы ўласьнік яшчэ не прадстаўлены радзе дырэктараў, але «гэта адбудзецца ў бліжэйшы час».
Раней Дураў абвяргаў інфармацыю аб сыходзе з пасады генэральнага дырэктара «Вконтакте». Чуткі аб продажы Дуравым сваёй долі ў сацыяльнай сетцы зьявіліся яшчэ напрыканцы мінулага года. Дураў валодаў 12% «Вконтакте». 40 % належаць Mail.ru Group, 48 % — фонду UCP Ільлі Шчарбовіча.