Скончыў факультэт журналістыкі Маскоўскага ўнівэрсытэту, потым асьпірантуру катэдры пэрыядычнага друку МДУ.
З 1988 да 1992 супрацоўнічаў з кіеўскай газэтай «Молодь України», быў адным зь першых савецкіх парлямэнцкіх карэспандэнтаў. З 1989 году — аглядальнік заснаванай у гэты ж час «Независимой газеты». Пакінуў выданьне ў 1995 годзе разам з групай журналістаў , ня згодных зь перадачай газэт ва ўласнасьць структур, блізкіх да Барыса Беразоўскага .
З 1990 году супрацоўнічае з Радыё Свабода. Выступае ў эфіры рускай, украінскай, беларускай службаў.
З чэрвеня 2006 да кастрычніка 2007 году быў шэф-рэдактарам украінскай штодзённай газэты «Газета 24» (у верасьні-кастрычніку 2007 году сумяшчаў таксама з пасадай галоўнага рэдактара газэты). Вёў публіцыстычныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы на некалькіх украінскіх тэлеканалах. З 2009 да 2011 вёў праграму «Праўда Віталя Портнікава» на тэлеканале ТВі. У маі 2010 году стаў галоўным рэдактарам ТВі. У лістападзе 2012 стаў прэзыдэнтам тэлеканалу.
Аўтар кніг «Чаму Мядзьведзеў?» (2008), «Маці Божая ў сынагозе» (2010 ), «Турма для анёлаў» (2012).
Ляўрэат прэміі Саюзу журналістаў Украіны «Залатое пяро» (1989) , заахвочвальнай прэміі імя гетмана Орліка (1998 ).