Яшчэ 20 гадоў таму хто б гадоў мог падумаць, што сумнавядомая турма КДБ «Амэрыканка», якая згадваецца яшчэ ў мэмуарах Кузьмы Чорнага, пасьля 2010 году ўвасобіцца ў добры дзясятак мастацкіх твораў, прычым самых самых розных жанраў.
З турэмных мэмуараў найбольш вядомыя «108 дзён і начэй у засьценках КДБ» Анатоля Лябедзькі, «Няскончаная Адысэя» Алеся Кіркевіча, «Дзёньнік зэчкі» Ірыны Халіп, «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча. У кіпцюрах турмы КДБ нарадзіліся турэмная паэзія Ўладзімера Някляева — паэма «Турма» і «Лісты да Волі», а таксама «Амэрыканскія вершы» Аляксандра Фядуты. Найбольш закрытую беларускую турму мы можам пабачыць праз малюнкі Ігара Аліневіча. Лявон Вольскі ў праекце «Саўка ды Грышыка» напісаў бліскучую песьню «Амэрыканка».
І нарэшце мастацкі твор пра «Амэрыканку» быў экранізаваны. Незалежны тэлеканал Белсат прэзэнтаваў дакумэнтальны фільм «Амэрыканка» All included»паводле кнігі журналіста і пісьменьніка Аляксандра Фядуты «Амэрыканскія вершы».
Рэжысэр Віктар Корзун і мастак Анатоль Тадорскі абралі нестандартны падыход — паказалі вязьніцу КДБ графічнымі, анімацыйнымі сродкамі. Бо ў выпадку «Амэрыканкі» любы іншы спосаб цяпер быў бы проста немагчымы — ў адкрытым доступе ўсяго некалькі фота і відэаздымкаў турмы КДБ, а любыя сьведчаньні былых вязьняў у дакумэнтальным кіно без рэальных ілюстрацый выглядалі б непераканаўча.
Корзун і Тадорскі пасялілі адзінага «жывога» пэрсанажа стужкі Аляксандра Фядуту ў графічную камэру.
Палітвязень спускаецца па намаляванай лесьвіцы «Амэрыканкі», гутарыць з анімацыйным злавесным сьледчым, ходзіць на вочныя стаўкі з «выявамі» Някляева і Вазьняка, са сьцяны гэбэшных кабінэтаў яму гідка ўсьміхаецца карыкатурны Дзяржынскі.
У намаляваных суседзях Аляксандра Фядуты па камэры лёгка пазнаюцца Ігар Аліневіч і Аляксандар Малчанаў. Зьвярыныя аблічыччы канваіраў дапаўняюць карціну амэрыканскага быту вязьня Плошчы.
Пры гэтым гледачы адразу могуць уявіць сабе, што камэра Фядуты нагадвае формай трупу, праўда сам пісьменьнік лічыць, што форма засьценкаў хутчэй нагадвае яму карабельны трум...
Як расказвае рэжысэр Віктар Корзун на сайце «Белсата. — Галоўная ідэя фільму — зьмяніць жанр з драмы на камэдыю. Пасьля азнаямленьня з фрагмэнтамі тэксту ў выкананьні аўтара адчулася кіношнасьць матэрыялу. Прывабілі пазытыў погляду, трагікамічнасьць сытуацыяў, самаіронія аўтара. І ўявілася карысьць ад такога фільму, калі чалавек у экстрэмальных умовах спрабуе змагацца з жахліваю рэальнасьцю, трансфармуючы яе ў іранічныя, сатырычныя формы. І ўсё гэта пры тым, што матэрыял цалкам дакумэнтальны. Пасьля, на стадыі пісаньня сцэнару, зьявілася канцэпцыя фільму, дзе аўтар выконвае ролю самога сябе», — апавядае рэжысёр Віктар Корзун.
Цікава, што здымкі дакумэнтальнага кіно пра 110 дзён за кратамі, занялі ў Аляксандра Фядуты ўсяго тры дні. «Вось гэта было вельмі цяжка. — згадвае былы палітвязень. — У мяне страшна балела нага, і ў адной з апошніх сцэнаў, дзе я спрабую падняцца, Корзун праявіў сябе проста як садыст: ён замест таго, каб даць мне нейкую апору, здымаў, як я пакутваў. Праз хвіліну я падняўся, я марыў яго забіць»...
Я перакананая, што гэта не апошняя экранізацыя літаратурнага твору пра «Амэрыканку». Веру, што зробяць і мастацкае кіно паводле турэмных мэмуараў іншых вязьняў Плошчы, калі доступ да СІЗА КДБ будзе адкрытым, і «Амэрыканка» адкрые свае дзьверы як музэй злачынстваў КДБ, як, напрыклад, былы будынак КДБ у Вільні...
Фільм даступны да прагляду і спампоўваньня ў фільматэцы «Белсату».