Тацяна Равяка: «Шкода была кампэнсаваная. Больш за 800 чалавек зьбіралі гэтыя грошы. Быў адкрыты адмысловы рахунак, туды людзі пералічалі грошы. І перад разглядам касацыйнай скаргі, які быў 25 студзеня два гады таму, гэтая сума была кампэнсаваная. Я ня веру, што кіраўнік дзяржавы пра гэта ня ведае. Ён неаднаразова камэнтаваў справу Алеся Бяляцкага.
Думаю, што гэта, хутчэй за ўсё, нейкі адмысловы ход з боку кіраўніка дзяржавы, што вось паглядзіце, калі грошы пералічаныя, то прэтэнзій няма і можа быць прыменены закон аб амністыі. Калі гэта не піяр-ход, то нейкая адмашка.
Я б хацела адзначыць, што сама па сабе кампэнсацыя шкоды не зьяўляецца падставай для прымяненьня закону аб амністыі. Наўпрост гэта не ўплывае. Калі ў 2012 годзе абвяшчаўся закон аб амністыі, то было ўказана, што ён не распаўсюджваецца на злосных парушальнікаў рэжыму. Алесь да гэтага часу лічыцца злосным парушальнікам рэжыму. І калі новы закон аб амністыі будзе ўтрымліваць гэтае палажэньне, то гэтыя словы прэзыдэнта пра кампэнсацыю ня будуць мець аніякага сэнсу».
«Калі трэба будзе, то прававыя падставы для амністыі знойдуцца, — мяркуе праваабаронца. — Такія справы заўжды вырашаюцца ў палітычным ключы».
Аляксандар Лукашэнка даручыў Аляксандру Радзькову, першаму намесьніку кіраўніка сваёй адміністрацыі, праверыць інфармацыю пра кампэнсацыю Алесем Бяляцкім грашовай шкоды, у нанясеньні якой яго вінаваціць беларускі суд. Інфармацыю пра тое, што Алесь Бяляцкі кампэнсаваў шкоду, на сустрэчы з прэзыдэнтам агучыў дырэктар БелаПАН Алесь Ліпай.
«Гэта сур’ёзны аргумэнт. Тут справа не ў палітыцы і не ў пазыцыі самога Бяляцкага. Прысягаю вам, я яго ня ведаў і ня ведаю», — цытуе БелаПАН словы Аляксандра Лукашэнкі.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі беларускіх СМІ скончылася ў 16:10. Яна доўжылася больш за пяць гадзін. Кожны з запрошаных меў магчымасьць задаць пытаньне.