Пра гэта ён напісаў на сваёй Facebook-старонцы:
«Цяпер у Кіеве вырашаецца не лёс абсурдных янучарскіх законаў аб шлемах або масках. Цяпер у сталіцы вырашаецца, ці будзе ў нас Свабодная Украіна. Януковіч разумее толькі мову сілы. Лідэры апазыцыі змогуць дамагчыся патрабаваньняў Майдана толькі ў тым выпадку, калі і ў панядзелак, і ў аўторак, і ў сераду ў цэнтры ўкраінскай сталіцы будуць знаходзіцца сотні тысяч людзей. Тады палітыкі будуць толькі выканаўцамі вашай волі на перазагрузку краіны.
Тады ў Януковіча яны запатрабуюць радыкальных зьмяненьняў, а не прымуць удзел у замене Азарава на Арбузава. Таму ў гэтыя дні на Майдане павінна быць максымальная колькасьць грамадзян», — падкрэсьліў ён.
Экс-міністар заклікаў усіх украінцаў выходзіць на Майдан.
«Украінцы, менавіта цяпер, менавіта ў Кіеве вырашаецца лёс нашай нацыі»,— падкрэсьліў палітык.
«Выбар просты — ці гістарычная рэканструкцыя саўковага бараку, або прарыў у Эўропу. Час выпрабоўвае нас, нашу веру, нашу годнасьць, нашу сілу духу. Усе на Майдан», — падсумаваў Луцэнка.
Учора ў другой палове дня і цягам сёньняшняй раніцы ў цэнтры Кіева адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў з міліцыяй. Пасьля заканчэньня восьмага па ліку «народнага веча», на якім лідэры апазыцыі абвясьцілі плян дзеяньняў у адказ на прыняты парлямэнтам 16 студзеня антыдэмакратычны пакет законаў, каля тысячы чалавек паспрабавалі прарвацца да Вярхоўнай Рады, каб пікетаваць яе з патрабаваньнем адмяніць рэпрэсіўныя законы. Дэманстрантам перагарадзілі дарогу кардоны спэцназа МУС, грузавікі і аўтобусы. Радыкальна настроеная моладзь закідвала міліцыянтаў камянямі, пэтардамі і бутэлькамі з «кактэйлем Молатава». У адказ міліцыя ўжывала сьлезацечны газ, сьвятлошумавыя гранаты, вадамёты.
Па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся каля 100 пацярпелых на Эўрапейскай плошчы — з закрытымі чэрапна-мазгавымі траўмамі, пераломамі, ударамі і атручваньнем газам. У выніку сутыкненьняў ад рук байцоў «Беркута » пацярпелі мінімум чацьвёра журналістаў, у тым ліку карэспандэнт Радыё Свабода.
Заведзеная крымінальная справа аб масавых беспарадках. У міліцыі паведамілі пра не менш за дзесяць затрыманых.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў пра гатоўнасьць пачаць перамовы з апазыцыянэрамі. Ён паабяцаў ужо ў панядзелак стварыць камісію з прадстаўнікоў уладаў і апазыцыі, якая зоймецца дазволам крызіснай сытуацыі ў краіне.