Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары? Якія выбары? — апытанка ў Берасьці


Ці адчуваецца ў вашых мясьцінах, што ў краіне ідзе выбарчая кампанія? Ці ёсьць прыкметы гэтага? Чаму, на вашу думку, у выбарчыя камісіі амаль нідзе ня ўключаны прадстаўнікі апазыцыі?

На такое пытаньне «Свабоды» адказвалі жыхары Берасьця.

Пэнсіянэрка: Я, напрыклад, не бачыла яшчэ нікога. Да нас ніхто яшчэ не прыходзіў, не агітаваў... А чаго ж яны іх не пускаюць? Ну хай бы які адзін там і ад апазыцыі прайшоў... Ну, нешта яны ім не падабаюцца, раз яны іх не ўключаюць...

Спадар: Выбарчай кампаніі я ў нас у горадзе ня бачу. Звычайна і плякаты ўсюды вісяць, і радыё, і тэлебачаньне... А зараз нічога няма. А чаго не ўключаюць? Таму што баяцца іх, апазыцыянэраў. Быў у нас тузін моцных апазыцыянэраў, і тых пасадзілі ў турму. Вось і ўсё...

Спадарыня: Ня ведаю, не заўважна ніякай выбарчай кампаніі. Яшчэ можа рана, яшчэ не вывешваюць улёткі. Толькі выбарчыя камісіі парабілі, за гэтым жа ніхто ня сочыць. Ды і гэтыя мясцовыя выбары мала каму цікавыя. Я дык увогуле, напэўна, галасаваць не пайду.

Спадарыня: А чаго не ўключылі прадстаўнікоў апазыцыі? Таму што зноў будуць фальсыфікацыі. Таму што ізноў улада хоча прызначыць сваіх людзей, каб ня трапілі туды прадстаўнікі апазыцыі ці незалежныя кандыдаты.

Спадар: Людзі, якія патрэбныя ўладам — будуць абраныя. А незалежныя кандыдаты ці апазыцыя ня пройдуць. Гэта паказала ўжо ўтварэньне выбарчых камісіяў, дзе практычна няма прадстаўнікоў ад іншых партый. Гэта ўжо гаворыць аб тым, што будуць фальсыфікацыі.

Спадарыня: Чаму не ўключаюць?.. А я, напрыклад, і ня ведаю, што тут пра выбары гэтыя нічога... Ну а апазыцыянэраў не ўключаюць, таму што апазыцыянэры шмат ведаюць пра нашую дзяржаву, што тут да чаго робіцца...

Спадар: Выбары? Якія выбары? Я ўвогуле нічога ня чуў. Ні па радыё, ні па тэлебачаньні нічога не чутно. А наконт апазыцыянэраў, яны заўсёды праўду-матку рэжуць. Каму гэта спадабаецца? Нікому не падабаецца, то мо з-за гэтага і не ўключаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG