Анкета «Жывая мова»
1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?
1. Жаданьне актыўна вывучаць беларускую мову (на базе школьных ведаў) прыйшло прыкладна 10 гадоў таму, у 50-гадовым узросьце, пад уплывам атрыманых ведаў адраджэнскага накірунку. Тады прыйшло асэнсаваньне і перакананьне, што называць сябе беларусам бязь веданьня беларускай мовы недарэчна. Хацелася таксама хаця б асабістым прыкладам спрыяць пашырэньню ўжываньня роднае мовы.
2. Карыстаюся моваю паўсюдна і штодзённа, пішу вершы.
3. Менавіта цяга да беларускае мовы дапамагла знайсьці аднадумцаў і сяброў.
4. Якіхсьці цяжкасьцяў ці непаразуменьняў не было. Збольшага людзі ставяцца добразычліва, а некаторыя стараюцца адказаць таксама на беларускай мове.
5. «Свабодзе» параіў бы больш шырока паглыбляцца ў тэму беларускіх каштоўнасьцяў – у філязофскім і агульначалавечым разуменьні.