Міжнародны хакейны турнір на прыз прэзыдэнта Беларусі, які адбыўся ў Менску ў калядны тыдзень, афіцыйная прапаганда называла «чэмпіянатам сьвету сярод аматараў». З экранаў тэлевізараў цягам некалькіх дзён не зьнікаў і гулец пад № 1 беларускай каманды — Аляксандар Лукашэнка.
Дык што гэта за турнір? Ці насамрэч ён стаў спартовай або грамадзкай падзеяй? Для каго і чыім коштам адбывалася гэтая забава? Чаму каманда Лукашэнкі звычайна перамагае ў гэтых турнірах?
А таксама — ці не пад уплывам Лукашэнкі і расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, дзюдаіст і самбіст, стаў хакеістам? Чаму аўтарытарныя лідэры так настойліва афішуюць сваю любоў да спорту і свае фізычныя дадзеныя?
Нарэшце — якія гульні на лёдзе і каля яго адбываюцца апошнімі гадамі ў Беларусі і якой можа быць іх кульмінацыя сёлета? Чаму правядзеньне менавіта чэмпіянату сьвету ў хакеі стала надзвычай важнай справай для прэзыдэнта Беларусі? І ці можна чакаць у зьвязку з чэмпіянатам вызваленьня палітвязьняў, паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне?
У дыскусіі бяруць удзел палітык, грамадзкі дзеяч, пісьменьнік Лявон Баршчэўскі і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў. Абодва — аматары спорту. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.