Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SOS хуткай дапамогі заглушылі. Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч у 18.00


Людзі, пакліканыя выратоўваць жыцьці, часта рызыкуюць уласным. Да таго ж, заробкі ў іх у два разы меншыя, чым у міліцыі. Чаму тады мэдыкі хуткай дапамогі спынілі збор подпісаў пад зваротам да ўладаў? Галасы прафесіі, рэпартаж з Магілёўшчыны.

А таксама эксклюзіўныя інтэрвію Свабодзе:

Протадыякан Кураеў гатовы пацвердзіць свае словы пра япіскапа Стэфана ў судзе.

Беларуска з Бостану Марына Львова: «У маразы амэрыканцы як французы пад Масквой у 1812 годзе».

«Мова ці кава» нарадзіла сабе канкурэнта — «Мову нанова». Пра новы фармат папулярных моўных курсаў раскажа Глеб Лабадзенка.

У «Жывой мове» парады Юрася Бушлякова: мыць ці праць бялізну? Як называць пральную машыну — пралкай ці прачкай?

Слухайце таксама новы ўрывак кнігі палітвязьня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG