Сёлетняе навагодняе віншаваньне Лукашэнкі актыўна абмяркоўвалі ў сацсетках. Адзначаюць, што ў апошнім выступе кіраўнік дзяржавы, як ніколі, выглядаў стомлемым і пастарэлым. Радыё Свабода прааналізавала навагоднія віншаваньні Лукашэнкі, зьмешчаныя на сэрвісе youtube, пачынаючы з 2000 году, зрабіла скрыншоты і параўнала, як ён зьмяняўся за гэтыя гады.