Археолягі знайшлі помнік XVIII стагодзьдзя — камень зь беларускай лацінкай 1750 году. Знаходка зробленая ў Горацкім раёне, дзе завяршаецца інвэнтарызацыя помнікаў археалёгіі. Яе праводзяць супрацоўнікі і студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова, паведамляе тэлекампанія «Могилев».
Каманда пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафэсара, кіраўніка катэдры археалёгіі і адмысловых гістарычных дысцыплінаў МДУ Ігара Марзалюка знайшла курганны магільнік, і там надмагільны камень, званы «прыкладам». На ім добра бачны выбіты надпіс: «Памажы, Госпадзе, Васілю року 1750». Надпіс зроблены на беларускай мове, але лацінскімі літарамі.
Вакол каменя мяркуецца зрабіць ахоўную тэрыторыю і паставіць адмысловы знак. А таксама ўзяць пад кантроль і іншыя каменныя крыжы і надмагільныя камяні, якія часта проста ляжаць пры дарозе ў вёсках. Ігар Марзалюк мяркуе зрабіць каталёг такіх знаходак, зробленых у Магілёўскай вобласьці.