Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: гэта палітычная дыскрымінацыя


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Палітычнай дыскрымінацыяй дэмакратычных арганізацыяў назваў вынікі першага этапу выбарчай кампаніі — утварэньня тэрытарыяльных выбарчых камісіяў — сустаршыня грамадзкай арганізацыі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін.

Сваю думку ён на прэс-канфэрэнцыі пацьвердзіў наступнымі лічбамі: дэмакратычныя палітычныя партыі вылучалі ў тэрытарыяльныя камісіі 65 чалавек. А абралі толькі 5: аднаго ад Партыі БНФ і чатырох ад партыі «Справядлівы сьвет». А вось праўладныя палітычныя партыі вылучалі 109 чалавек, і зь іх у камісіях апынуліся 102. «Дык пра якую ж справядлівасьць можна казаць?» — абурыўся Калякін. І заявіў: ужо вынікі першага этапу выбарчай кампаніі сьведчаць, што ўлады рыхтуюцца да маштабнай фальсыфікацыі вынікаў выбараў.

Калякін сказаў, што Партыя БНФ і «Справядлівы сьвет» вырашылі абскардзіць вынікі стварэньня тэрытарыяльных камісіяў у судзе, хоць асаблівых спадзяваньняў на вынікі судовых паседжаньняў, а некаторыя пройдуць сёньня, у апазыцыі няма. Бо ў выбарчым кодэксе дагэтуль не прапісаныя крытэры і працэдура абраньня сяброў выбаркамаў.

«Мы неаднаразова на гэта зьвярталі ўвагу ўладаў, аднак яны адкінулі нашы прапановы і нічога не зьмянілі ў гэтым пляне ў Выбарчым кодэксе», — сказаў сустаршыня грамадзкай арганізацыі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG