Каля 50 маладых людзей паспрабавалі пратэставаць у цэнтры Баку, але іх акцыя была спыненая міліцыяй. Затрыманыя дзясяткі чалавек, паведамляе Азэрбайджанская служба Радыё Свабода.
Спроба дэманстрацыі прайшла ў дзень пахаваньня Заура Хасанава, які падпаліў сябе перад урадавым будынкам у Баку на знак пратэсту супраць абыякавасьці чыноўнікаў.
Хасанаў быў удзельнікам вайны ў Нагорным Карабаху ў пачатку 1990-х і пратэставаў супраць несправядлівасьці, з якой ён сутыкнуўся ў адносінах да сябе з боку ўрадавага чыноўніка. Пасьля акту самаспаленьня паплечнікі Хасанава запатрабавалі ад урада ў якасьці кампэнсацыі жонцы і пяці дзецям Хасанава 100 тысяч манатаў ($ 127,000).