Лістоў адтуль ад яго яшчэ не было, але зьвесткі пра этапаваньне пацьвердзілі ў міліцыі:
«У лісьце ад панядзелка ён напісаў, што рыхтуецца сьпіс на этап, які хутка пойдзе ў арыштны дом. А ўчора, у пятніцу, я патэлефанавала ў Баранавічы, і мне сказалі, што ён ужо там».
Былы вязень Плошчы Ўладзь Яроменак асуджаны на 3 месяцы арыштнага дому за парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду, які на яго наклалі пасьля некалькіх затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі. Уладзь Яроменак мяркуе, што яго пакаралі не за парушэньні, а за грамадзкую актыўнасьць.