Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці можна казаць пра «эпоху Філарэта»?


Натальля Васілевіч
Натальля Васілевіч
Сынод Расейскай праваслаўнай царквы падзякаваў мітрапаліту Філарэту за 35-гадовае архіпастырскае служэньне ў Беларусі і прызначыў новым мітрапалітам Менскім і Слуцкім мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла. Аляксей Знаткевіч гутарыць з рэдактаркай парталу «Царква» Натальляй Васілевіч пра «эпоху Філарэта» ў Беларускай праваслаўнай царкве і пра новага кіраўніка, мітрапаліта Паўла.

Аляксей Знаткевіч: «Канец эпохі Філарэта» — ці сапраўды можна казаць пра «эпоху»? Ці настолькі шмат залежыць ад асобы мітрапаліта?

Натальля Васілевіч: У разьвіцьці жыцьця царквы ёсьць заўсёды два аспэкты. Адзін — гэта царкоўныя лідэры, другі — сам народ. Безумоўна, у нейкі час, калі на царкву былі ганеньні, асабліва ў савецкі час, гэтая прапорцыя — лідэраў на народ — была нашмат большай, таму ад лідэраў заўсёды залежала больш, яны складалі значную частку царквы. Тут як і ў разьвіцьці краінаў: наколькі мы цяперашні рэжым можам называць рэжымам Лукашэнкі і асацыяваць яго зь імем гэтай асобы — такую ж паралель можна перанесьці і на царкоўную рэчаіснасьць. Ёсьць нейкія структуры, але пры гэтым ёсьць людзі, якія ўплываюць — кожны паасобку і ўсе разам — на разьвіцьцё царкоўнага жыцьця.

Знаткевіч: Але Лукашэнка, калі працягваць вашу паралель, быў абраны на тэрыторыі Беларусі, а тут праваслаўная царква мае цэнтар у Маскве. Наколькі можна гаварыць пра самастойнасьць мітрапаліта ў вызначэньні нейкіх аспэктаў палітыкі царквы?

Васілевіч: Калі мы гаворым пра абраньне лідэраў, то адзін лідэр праваслаўнай царквы заўсёды абіраецца на Памесным саборы, гэты лідэр — Патрыярх царквы. І хаця мэханізм такіх выбараў не зусім празрысты, тым ня менш (калі працягваць аналёгію), Патрыярх, які прымае асноўныя кадравыя рашэньні разам з Сынодам, усё ж такі абраны царкоўны лідэр. Але Сынод беларускай праваслаўнай царквы, які будзе супрацоўнічаць з мітрапалітам, быў нейкім чынам аддзелены ад прыняцьця рашэньня па кандыдатуры мітрапаліта, і гэта паказала, што Сынод беларускай праваслаўнай царквы мала ўплывае на прыняцьце такіх рашэньняў, што наш Сынод вельмі слабы.

Слухаць гутарку цалкам:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:19:54 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG