Як паведамілі праваабронцы, 24 сьнежня Антон Касцоў напісаў заяву, у якой адпрэчыў сваю датычнасьць да стварэньня групы, але выказаў гатоўнасьць выдаліць свае камэнтары.
Пасьля кансультацыяў з праваабаронцамі ён накіраваўся ў Кастрычніцкі аддзел міліцыі Магілёва. Там прабыў каля трох гадзін. Затым у суправаджэньні супрацоўнікаў міліцыі паехаў дахаты.
Старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў здолеў дазваніцца да маці хлопца, якая паведаміла, што ў кватэры ператрус.
Як мяркуе праваабаронца Барыс Бухель, міліцыянты могуць забраць кампутар, каб адсачыць усе кантакты і вылічыць стваральнікаў.
Як пазначана на інтэрнэт-старонцы «Стоп-страх,» суполка створаная для правядзеньня штотыднёвых пратэстных акцыяў. Першая такая акцыя для аўтамабілістаў была заплянавана на 27 сьнежня. Аднак на гэты час доступу да суполкі няма, і выдаецца памылка 404 «Старонка ня знойдзеная».