Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіно давяло «народнага рэжысэра» Мірзоева да калёніі


Руслан Мірзоеў
Руслан Мірзоеў

Стала вядома, што яшчэ ў пятніцу, 13-га, да году калёніі быў асуджаны «народны рэжысэр» Руслан Мірзоеў. Фармальнай падставай — парушэньні падчас адбываньня хатняй «хіміі».

Больш за год таму Руслан быў асуджаны за крадзеж і адбываў пакараньне. Як расказалі сваякі Руслана, да канца месяца ён будзе заставацца ў сьледчым ізалятары, а пасьля Новага году яго перавядуць у шклоўскую калёнію агульнага рэжыму.

Крымінальную справу аб парушэньні парадку адбыцьця хатняй «хіміі» супраць Мірзоева міліцыя Кастрычніцкага раёну Менску завяла яшчэ ў верасьні. Сам ён перакананы, што рэальнай падставай да перасьледу сталі ягоныя відэаролікі пра жыцьцё МАЗу знутры і рэаліі менскага мікрараёну Курасоўшчына.

Улетку, пасьля зьяўленьня ў інтэрнэце ролікаў пра побыт мазаўскіх рабочых, Руслана звольнілі з прадпрыемства, а за новыя відэаролікі пра наркаманаў і маладых злачынцаў у Курасоўшчыне ў жніўні аўтар быў затрыманы і асуджаны на 7 сутак арышту — нібыта за «непадпарадкаваньне міліцыі».

У апошнія месяц Мірзоеў на некаторы час завязаў з крытычнымі відэафільмамі, здымаў перадусім гумарыстычныя ролікі і прапагандаваў здаровы лад жыцьця. Як стала вядома, да пасадкі пасьпеў паўдзельнічаць у здымках новай антынаркатычнай стужкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG