Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мульт-Лукашэнка віншуе з годам нябачанай дэмакратыі


Ананімны карыстальнік выклаў на youtube-канал Hrodna анімацыйнае віншаваньне ад пэрсанажа, падобнага да Аляксандра Лукашэнкі, з Новым 2014-м годам. Убраны як бацюшка, герой роліка абвяшчае наступны год годам нябачанай дэмакратыі і скардзіцца на свой цяжкі лёс.

Гэта ня першы зварот аніматараў да тэмы навагодняга віншаваньня Аляксандра Лукашэнкі.

У 2012-м годзе на гэтым жа youtube-канале анімацыйны Лукашэнка ўжо віншаваў беларусаў са сьвятамі на фоне кнігі зь вершамі Васіля Быкава і біяграфіяй Скарыны Піцерскага:




Гэтым разам Лукашэнка ў анімацыйным роліку абвяшчае 2014 год — годам нябачанай дэмакратыі, што выклікае гістэрыку і няспынны сьмех у анімацыйнага пэрсанажа, які нагадвае старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну. У гэты час яна гатуе боршч.




Лукашэнка ня раз фігураваў у сатырычных мультфільмах, якія паказваліся па расейскім і ўкраінскім тэлебачаньні. На мінулым тыдні ён зьявіўся ва ўкраінскім гумарыстычным мультсэрыяле «Казачная Русь» студыі «Квартал 95». Героі фільму выпраўляюцца ў «Бацькарусь». Дзеяньне разгортваецца ў Менску на фоне Нацыянальнай бібліятэкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG