Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Маккейн пра Эўрамайдан: Я ніколі ня бачыў нічога падобнага!


Фота Паўла Шарамета, twitter
Фота Паўла Шарамета, twitter

Лідэры партыяў УДАР Віталь Клічко, «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк і «Свабоды» Алег Цягнібок сустрэліся з чальцом Сэнату ЗША Джонам Маккейнам.

Сэнатар Джон Маккейн прыляцеў сёньня ў Кіеў, каб падтрымаць удзельнікаў Эўрамайдану.

Лідэры партыяў УДАР Віталь Клічко, «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк і «Свабоды» Алег Цягныбок сустрэліся з чальцом Сэнату ЗША Джонам Маккейнам.

Падчас размовы з сэнатарам Клічко адзначыў, што Украіна перажывае важны гістарычны момант, які абумовіць далейшае разьвіццё дзяржавы — у бок дэмакратыі ці дыктатуры, і «менавіта цяпер дзяржаве патрэбна разнастайная падтрымка сяброў Украіны за мяжой».

Лідэр УДАР адзначыў, што маральнай падтрымкі недастаткова.

«Патрэбныя дзеяньні і ціск на ўрад, які б зрабіў немагчымым ужываньне сілы супраць мірных дэманстрантаў. Менавіта таму мы заклікаем ўрад ЗША ўвесьці пэрсанальныя санкцыі ў дачыненьні да службовых асобаў, вінаватых ва ўжываньні сілы супраць мірных дэманстрантаў», — заявіў Клічко.

Лідэры апазыцыі выказалі надзею, што Джон Маккейн падтрымае разгляд гэтага пытаньня ў Сэнаце ЗША. Пасьля сустрэчы з апазыцыяй сэнатар назіраў за Эўрамайдану з апошняга паверху Дома прафсаюзаў.

Гледзячы на тысячы мітынгоўцаў, што запалілі свае тэлефоны, ён сказаў. «Гэта дзіўна! Я ніколі ня бачыў нічога падобнага».

Напярэдадні група сэнатараў прадставіла праект рэзалюцыі, у якім заклікала ўрад ЗША разгледзець пытаньне аб санкцыях у дачыненьні да ўкраінскіх чыноўнікаў у выпадку далейшага гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў. Сёньня на Майдане выступіў гурт Акіян Эльзы ў сваім першапачатковым складзе.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ










TWITTER-ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG