Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: Дэманстранты змусілі спэцназаўцаў адступіць


Салдаты ўнутраных войскаў і байцы спэцпадразьдзяленьня «Беркут» пакінулі блёкпост майданаўцаў па адрасе Лютэранская, 28. Да гэтага яны сумесна зь невядомымі ў цывільным спрабавалі разабраць барыкады, якія там пабудавалі мітынгоўцы.

Адступіць спэцназаўцаў прымусілі некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў, якія прыйшлі на дапамогу разам з народнымі дэпутатамі ад аб’яднаньня «Свабода».

Невядомыя на спэцтэхніцы, якія прадставіліся работнікамі камунальных службаў, паспелі загрузіць на машыны біяпрыбіральні майданаўцаў і вывезьлі іх у невядомым кірунку.

У разгар канфлікту ля барыкадаў прыйшлі і народныя дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў Нестар Шуфрыч і Антон Яцэнка. Самі дэпутаты патлумачылі, што прыйшлі, каб не дапусьціць кровапраліцьця.

У Кіеве працягваецца доўгатэрміновая акцыя апазыцыя супраць ураду. Учора на майдане Незалежнасьці ў Кіеве сабраліся да мільёна чалавек. Сёньня спэцназ, унутраныя войскі пачалі выцічкаць пратэстоўцаў з урадавага кварталу і з суседніх з майданам вуліцаў.

ЖЫВЫ БЛОГ

ЖЫВОЕ ВІДЭА:




TWITTER ПРА ЭЎРАМАЙДАН:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG